Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Чарняўскі - Чарадзейныя пруткі

У руках бабуліных пруткі –
Бліскавіц дзівоснае мільганне.
А клубкі,
Нібыта калабкі,
Тупаюць па кошыку
Ад рання.

Паслухмяныя яе рукам
І пруткам, –
Спачынку не чакаюць:
І няўседна вёрткім калабкам,
Пагуляюць,
А пасля –
Знікаюць.

У руках бабуліных пруткі,
Не пруткі –
Жывыя хабаткі:
Кожны рух –
Завучаны, бы ўрок.
І чаго, чароўныя, не зробяць?!
Звяжуць рукавічкі,
Світэрок
І сукенку, –
Ў іх умення хопіць!

І на што ні глянуць –
Свой узор,
Колераў дзівосная вясёлка:
То ў нябёс узятых,
То – у зор,
То ў лугоў надрэчных,
То – у золкаў.
У руках бабуліных пруткі.
Хіба прапушчу я ўрок такі?

Я падсела бліжай да яе.
Я гатова,
Як яна, старацца.
Дай, бабуля, мне
Пруткі свае,
Навучы, як з імі
Мне ўпраўляцца.

Я не кіну іх,
Не засмучу –
З імі, як і ты,
Дружыць хачу!

 

Похожие статьи:

Міхась ЧарняўскіМіхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

ПераказыСтала песняй у народзе

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Змайстравалі сані