Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Чарняўскі - Сустрэча з зубрамі

Ані ў пушчы,
Ані ў полі
Іх не бачылі ніколі.
Толькі чулі:
Волат-зубр
Можа адалець і дуб.
Можа лёгка,
Без падмогі
Цэлы стог узняць на рогі.
Эх, нам толькі б паглядзець,
Колькі п’е ён,
Колькі есць!..
Пасля снедання ў нядзелю
Я і брат
Ля таты селі.
Ён зуброў, казаў нам, знае,
Кожны дзень
Ля іх бывае.
– Няўжо, тата, на заводзе
Гэтых волатаў разводзяць?
Бо завод –
Не заапарк.
– Гэта праўда,
Гэта так, –
Нам з усмешкай кажа тата, –
Пакажу вам
Цэлы статак.
На экскурсію да нас
Хай увесь прыходзіць клас...
І аднойчы
З гэтай згоды
Ледзь не ўсёй сябрынай
Завіталі на завод мы
І на пляц зубрыны.
Тата вучням паказаў
На стаянку МАЗаў.
– От праехаць бы! – сказаў
Нехта з нас адразу.
Ды, відаць,
Не кожны зможа
Дацягнуцца да падножак.
Непрыступныя «зубры».
Тата побач з намі:
– Гэтых хоць рукой бяры –
Не баднуць рагамі...
Мы ж нясмела каля іх
Талакою ходзім:
Першы раз зуброў такіх
Стрэлі на заводзе.
Тата потым растлумачыў:
– Іх яшчэ ніхто не бачыў.
Гэта першыя машыны
Нашай новай маркі.
Прыйдзе час –
Па ўсёй краіне
Разбягуцца шпарка.
І на поўнач,
І на поўдзень
Гэткі волат смела пойдзе.
Што ім полюс мерзлаты!
Там іх меншыя браты
На дарогах зычна трубяць,
Рады ім,
Усе іх любяць.
Дзе б наш волат ні прайшоў –
Пракладае трасы...
Быццам на жывых зуброў,
Мы глядзім на МАЗы.

 

Похожие статьи:

Міхась ЧарняўскіМіхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Змайстравалі сані

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - «Акадэмія»... на колах