Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Чарняўскі - Зязюлька

– Зязюля, зязюлька,
Дзе сёння была?
Ці многа, прызнайся,
Гадкоў раздала?

– Я ў пушчу лятала,
У сад за раку,
Каго б ні сустрэла,
Вітала: ку-ку!

Сустрэўся мне ў пушчы
Вясёлы гурток –
Смех сыпаўся звонка
З лістка на лісток.

Я слухала дзетак
І ў шатах густых
Гадоў адлічыла ім –
Хопіць на ўсіх!

А ў садзе хлапчук мяне
Быццам чакаў.
Як сонечны зайчык,
Між дрэў ён скакаў.

Убачыць стараўся
Мяне на суку:
«Зязюлька, зязюлька,
Скажы мне: ку-ку!»

Я дзесяць гадкоў
Накувала яму.
Чаму гэтак скупа,
Так мала чаму?

Бо знаю Алеся,
Бо чула яго:
Лічыць да дзесятка
Умее ўсяго.

Няхай падрасце –
Зноў у сад прылячу,
І сотню,
І болей
Гадоў адлічу!

 

Похожие статьи:

Міхась ЧарняўскіМіхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Змайстравалі сані

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - «Акадэмія»... на колах