Любяць Ангелінку дома, ласкава зайчыкам называюць. Слухала, слухала дзяўчынка ды сама ўсім мянушкі прыдумала на свой лад. Першаму – дзеду Міколу. Стаў ён мядзведзем, Міхайлам Патапавічам. Баба Алена лісой зрабілася, Лісаветай Патрыкееўнай. Мама – Вавёрачкай, а тата – Барсуком.
Зімою, калі пачынае лютаваць прастуда, першы захварэў тата. За ім – баба. Не ўберагліся і Ангелінка з мамай, таксама захварэлі. Толькі дзед трымаецца: вядома ж, мядзведзь! Тупае які ўжо дзень каля хворых, тэмпературу мерае, есці падае, у аптэку па лекі ходзіць.
Ляжыць у пасцельцы Ангелінка, аблізвае перасохлыя вусны язычком, бядуе:
– Дзед, што рабіць? Захварэў увесь наш звярынец!
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Вясёлка над полем
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Змайстравалі сані
Міхась Чарняўскі → Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - «Акадэмія»... на колах