Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Чарняўскі - Дзе пяцёркі прадаюцца?

Раз суседскую дзяўчынку
Я сустрэў на школьным рынку.
З мамай, хмурая, стаяла,
Коскі тузала, маўчала.

Мама, стомленая досыць,
Ёй выказвала ў журбе:
– Дзе цябе, дачушка, носіць?!
Зачакалася цябе.
Форму, глянь, ужо купіла,
На мяне ж ты –
Як забыла...

І азвалася дзяўчынка,
Банты – пырх! –
Як матылькі.
– Я хадзіла, мам,
Па рынку,
Абышла я ўсе латкі...

Што за рынак?
Дзе іх дзелі?
Дзе ў чаргу за імі стаць?
Ёсць і кніжкі,
І партфелі,
А пяцёрак –
Не відаць.

 

Похожие статьи:

Міхась ЧарняўскіМіхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Змайстравалі сані

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - «Акадэмія»... на колах

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Ёлка

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем