Спалошлівы прывід
Астатняе выгнанніцы-вясны.
У дзікарослых травах краявід. Стаю,
Жыццё, каля тваёй труны.
Запаліць вечар свечкі дрогкіх зор,
Тугой жалобнай загалосіць ноч.
Мярлінны смутак крылы распасцёр,
Ступае смерць абсягамі наўзбоч.
А я стаю над колішнім жытлом,
Нязгодны з чорнай явай небыцця.
І сцены хаты дыхаюць цяплом –
Астачаю мной знанага жыцця.
Я колькі раз у звоне дзён былых
Патоліў сэрца супачынам тут,
Калі стаёным быў мой кожны ўздых
Ад першых чар дзявочых – ад пакут.
Вітаў світанне ў шыбіне акна
І чуў, як кроў гарачая гудзе.
Крыніца: Мой боль вырастае да зор... : чарнобыльскія вершы / Мікола Мятліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 428 с.
Похожие статьи:
Сучасная літаратура Беларусі → Тэма Чарнобыля ў беларускай паэзіі
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Аб самым смачным...
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - 1986
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Боль Чарнобыля
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Санеты Чарнобыля