Не проста ў словы я гуляю –
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны, вечаровы
Кажу пяшчоты цёплай словы:
– Дзень добры, сонейка над гаем!
Свяці ярчэй над родным краем,
Гукай вясну з зямной далечы...
Вітанне шлю, марозны вечар!
Ты запалі ў нябёсах зоркі,
Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,
Чаруюць нас красой нязводнай...
Я гавару на мове роднай.
Похожие статьи:
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Бяссмертнік
Мікола Мятліцкі → Творчасць Міколы Мятліцкага
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Яніха
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Чаканне сонца
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Усмешка Джаконды