Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Мятліцкі - Землякам

Расселеныя ў розныя куткі
Вясны жахотнай незваротным лёсам,
Нясеце душ самоту, землякі,
Ў мальбе чужым павыстылым нябёсам.

На промнях смертаносных не згарэў
Уздых вятрысты адзінотных дрэў
I поле векавое не астыла.
Падворак хаты сумам забурэў,
Глядзяцца сцены родныя пахіла.

Я вуліцай пустэльнаю іду,
Я слухаю жахотную бяду,
Выгнанніцкае долі чую крокі.
Здаецца: пахіснуся, упаду.
Накрыюць белым саванам аблокі.

Як важка чуць бязмоўе цішыні,
Дзе ўзмах крыла ў крынічнай вышыні,
Дзе ластаўкі наіўна-ценькі шчэбет.
Тут лёг наўкруг,

укрыўшы карані,

Асфальт прачорны і халодны шчэбень.

Я пастаю ля вашых сумных хат
На ветравеі ўсіх айчынных страт, –
Пачую, як мной страчана багата.
Дык вось яна: з усіх зямных адплат
Скразнога зла ліхвярная адплата.

Калі гады, нітуючы вякі,
Нагамі ступяць зноў на бальшакі
Дазволена-спалошнага вяртання,
Вы прыйдзеце, я веру, землякі,
Да родных ніў з бязмоўнага кургання.

 

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Усмешка Джаконды

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Чаканне сонца

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Бяссмертнік

Мікола МятліцкіТворчасць Міколы Мятліцкага

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Яніха