Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Лужанін - Смутная радасць

Ці доўга было гэта?

Можа, хвіліна,

Можа, паўвека, а можа, больш...
Але пакінула ты, дзяўчына,
Смутную радасць і светлы боль.

Радасць – і сёння з табой сустрэцца,
Боль – назаўсёды адчуць чужой...
I ўсё ж абзавецца дурное сэрца
I ва ўсіх салаўях запяе вясной.



Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.

 

Похожие статьи:

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Снег – трэці дзень...

ПераказыЖыццё ў радасць

ПераказыРадасная прасветласць

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Беларускаму народу

ПераказыРадасць