Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Гарэцкі - Стогны душы

Увага! Поўны змест

   ...Шумяць галіны на бярозах, шуміць-гудзе вецер, кідаецца ён мякка — неслухмяны — ка мне ў акно і рве на стале паперы. Звініць недзе муха, звініць, быццам увосень перад смерцю... Верабей хутка пратрос пад страхою сваю песню... А мне ізноў нудна, нудна, нудна... Я не хварэю ўсясветнай журбой-жудою, не, не, — я хварэю нечым другім, але чым?
   Я жыць хачу вольным жыццём — жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця. Я хачу новага, лепшага жыцця. Я крэпка, усімі сваімі сіламі жадаю яго! Бо нездаволен, вельмі нездаволен... Як толькі стаў я мець сваё сумленне, маю вялікую ахвоту, думку сэрца, як бы выпаўзці самому і другіх вызваліць з гэтага жыцця. Бо ў ім навакол адны аграмадныя, гідкія камы бруду, бруду дрэннага, гнойнага... Я не хачу трываць! I не вытрываю, бо нельга вытрываць. Я скіну, сарву ланцугі свайго старога жыцця і зраблю жыццё новае. Зраблю! Парву ланцугі спрадвечнай гульні-лені, ланцугі глуму, шальмоўства і страшэннай, аграмаднай цемнаты векавечнай, тыя ланцугі, што робяць з чалавека скаціну, быдлё, што твораць «папоў» і «мужыкоў». Ланцугі гэтыя выдумаў хіба сам Люцыпар, скаваў іх у сваёй кузні і скрыўдзіў імі ўсіх людзей усяго свету, што жылі і паўміралі, што мадзеюць і цяпер, хварэючы ад гэтых ланцугоў... Няможна, няможна! Гэтак не павінна быць і не можа быць!..

Похожие статьи:

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Душа

Віктар КарамазаўВіктар Карамазаў - Зачараваная душа

Алесь БадакАлесь Бадак - Душа

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Душа баліць...

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Душа мая тужлівая...