Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы…
Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, – усё ракой імкне.
А дальш – за радам кас, ламбардаў, банкаў, –
Агні вакзала… павадка хурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…
Зялёны семафор… пакгаўз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўные прынады!
Похожие статьи:
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Вадзянік
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Страцім-лебедзь
Максім Багдановіч → Творчасць Максіма Багдановіча
Уладзімір Жылка → Уладзімір Жылка - Вершы аб Вільні
Максім Багдановіч → Патрыятычная лірыка Максіма Багдановіча