Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)

Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца.

Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.

Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.

Як – прамаўчу, бо кожны з вас – паэт.
Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваёй душы туды праліце свет!

 

 

Адказы на пытанні:
   1. Магчыма, аўтар пад вобразам "шпаркай крыніцы" мае на ўвазе духоўную моц, аптымізм людзей, якія нягледзячы на цяжкасці, нягоды, "маразы", "нуду" знойдуць магчымасць вырвацца на волю. Гэта сімвал невычарпальнасці творчых магчымасцей асобы і ўсяго народа.
   3. Лірычны герой гаворыць:

Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.


   Лірычны герой называе вобраз крыніцы сімвалам, прыкладае яго найперш да сябе, і гэта дапамагае яму "разгадаць прыроды роднай словы ."Аўтар, як і крыніца пад снегам, знайшоў сілы збавіцца ад цяжару снегу (нягод, праблем) і разгадаць "прыроды роднай словы" – знайсці выхад і з аптымізмам жыць далей.

   4. У санеце 14 радкоў. У апошніх двух строфах па тры радкі і яны рыфмуюцца паміж сабой.
   Санет пабудаваны па ўзоры філасофскай доказнасці: першая частка з васьмі радкоў уяўляе сабой тэзіс, аргумент, узяты са свету прыродных з’яў, другая частка – мэтанакіраванае пераключэнне ў план беларускага народнага быцця. Аўтар прапануе кожнаму чытачу самастойна знайсці яго. У вершы не паўтараецца ні адно слова.
   5. Рыфма – гэта сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў.
   Рыфмаграма верша – АББА АББА ААБ АБА
   6. Санет – форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку (абба абба ввг дгд). Санет дзеліцца на дзве часткі: у першых дзвюх строфах развіваецца тэма, у наступных – робіцца вывад. Санеты пішуцца ямбам.
   Верш Максіма Багдановіча класічны прыклад санета.

Похожие статьи:

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Меч

ВВянок санетаў

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)

Янка КупалаЯнка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...

ССанет