Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі,
I бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сляда.
Дык разлійся жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вясновая паводка
Пераказы, дыктанты → Паводка (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Веснавая паводка
Максім Багдановіч → Творчасць Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч → Патрыятычная лірыка Максіма Багдановіча