Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Леанід Дайнека - Беражыце сшыткі, кніжкі!

Каб на кнігі мець паперу,
Лесу шмат ідзе без меры.
– А ці вам, сябры, вядома,
– Як мы лес ратуем дома?

Непатрэбныя паперы
Не выкідваем за дзверы.
І блакнот абы-які
Не парвем мы на шматкі,

Бо на фабрыцы ў машыну
Ідуць яны замест драўніны,
Сшытак спісаны, шпалеры –
Будзе новая папера.

Кніга… Там яшчэ адна –
І не зрэзана сасна.
Са старых газет рулон –
Уцалеў ад згубы клён.

Мы – прыроды вартавыя,
Нам заўжды дапамагай –
Кніжкі ўсе свае старыя
Не выкідвай, а збірай.

Лесу шмат, а ўсё ж – не лішкі…
Беражыце сшыткі, кніжкі.

 

Похожие статьи:

Леанід ДайнекаТворчасць Леаніда Дайнекі

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Вячка. 1224 год

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Жалезныя жалуды

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - След ваўкалака

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Меч князя Вячкі