Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Леанід Галубовіч - Дзяцінства пачынаецца з пытання...
Дзяцінства пачынаецца з пытання,
Ад сузірання першага світання.
Юнацтва пачынаецца з кахання,
Ад пачуцця i светапазнавання.
A сталасць – з разумення існавання.
I ў старасці чакаем мы адказу
На ўсе пытанні аб жыцці адразу.
Ды паміраем – закрываем вочы,
Не разгадаўшы вечнасці і ночы.
Мы паміраем самі – ад жыцця,
Не зразумеўшы ўласнага быцця.