Між кустамі
Між густымі
Скок ды скок,
Бегаў зайка, прытаміўся,
А за дрэвам прытаіўся
Люты воўк.
Зайка скокнуў без аглядкі,
Воўк хацеў хапіць за пяткі
Ды за бок.
У адчыненыя дзверы
Да бабулі зайка шэры
Хутка скок.
Бабка заіньку пусціла,
Прытуліла, накарміла.
А дзядуля злога воўка
Напалохаў дубальтоўкай.
А ты, заінька, глядзі –
У лес без мамы не хадзі.
Похожие статьи:
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Казка пра смелага вожыка
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Петрусёў гадаванец
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Зайка, дзе, скажы, твой дом
Аляксей Якімовіч → Аляксей Якімовіч - Вось дык суседзі!
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Зайцава капустай