Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ларыса Геніюш - Аблокі

Абуджаецца родны край,
гладзяць косы вятры пералётныя.
Бохан хлеба, нібы каравай,
у ручнік матуля загортвае.

А птушыная скрозь мітусня!
Завушніцы на голлі бярозаў.
Урываецца ў смех вясна
з белых дрэў, зарунелых барознаў.

Так лагодна ў вільготных палёх
вецер гладзіць русыя косы.
Гнуцца травы пад пальцамі ног,
шчэ з вясны бялюсенькіх, босых.

Аблачыны-гускі плывуць,
ўзвейна-лёгкія, з белага пуху.
Так шчымліва узняць галаву –
адгалоскі далёкія слухаць.

 

Похожие статьи:

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Зіма

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Крывёй напоўніліся поймы рэк...

Ларыса ГеніюшТворчасць Ларысы Геніюш

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Зіма. Мароз кусаецца...

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Вясковы дом