Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Параўнанне вобразаў Міхала і Зосі ("Трэцяе пакаленне")
Міхал Тварыцкі — адзін з галоўных герояў рамана "Трэцяе пакаленне". Каб пракарміць сям'ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ён сустрэўся з жорсткімі законамі эксплуатацыі, з прыніжэннем чалавечай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця.
Паступова у душы Міхала прарастаюць зярняткі эгаістычнай філасофіі: "Спадзявайся толькі на сябе, бо чалавек чалавеку воўк. Трымай пры сабе і думкі, і усе, што маеш, збірай багацце...". І гэта "філасофія" засвоеная героем рамана з дзяцінства, становіцца у далейшым асновай усяго яго жыцця. Лепшыя якасці сваёй натуры (працавітасць, практычны розум) Міхал скіроўвае на адмежаванне ад людзей, у якіх не бачыў ні родных, ні сяброў.
Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастойным гаспадаром, але жыццё па воўчай філасофіі не прыносіць радасці яго сям'і — жонцы Зосі і дачцэ Славе. Тварыцкі думае толькі аб уласным узбагаценні.
Прага нажывы, багацця, прысваенне вялікай сумы дзяржаўных грошай прыводзяць Міхала на лаву падсудных. Пакутліва вызваляецца Тварыцкі ад змрочнай філасофіі ўласніцтва і становіцца на шлях духоўнага разняволення.
Вобраз Зосі, як і Міхала,пададзены ў развіцці. У пачатку рамана перад намі бясхітрасная, па-дзіцячы наіўная дзяўчына.
Як і Міхал, Зося з ранняга дзяцінства спазнала горыч парабкоўства, смерць родных (бацьку і брата забілі бандыты на чале са Скуратовічам), голад і нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавісцю пачала адносіцца да фальшу, жорсткасці, своекарыслівага разліку.
Дабрыня, калектывісцкае светаадчуванне, бескарыслівасць — вызначальныя, паводле Кузьмы Чорнага, рысы характару Зосі. Стаўшы жонкай Міхала, яна хоча адрадзіць у ім усё тое добрае, што вынішчыла прага да нажывы.
Вобраз Зосі Тварыцкай — гэта вобраз жывога чалавека, які не можа быць ідэальным ва ўсіх адносінах. Зося жыве цяжка, падчас пакутліва, але і радасна. Яна актыўна удзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву, усведамляючы сябе яго часцінкай, выхоўвае дачку, збіраецца ехаць на вучобу ў горад.
Праз узаемаадносіны галоўных герояў твора Кузьма Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыў на яго ўласніцкай філасофіі, духоўны рост цёмных і забітых у мінулым людзей, дабратворны ўплыў на іх калектыву. Аўтар развенчвае эгаізм, людскую адасобленасць, сквапнасць — усё тое, што нявечыць душы, калечыць жыццё людзей.
Похожие статьи:
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Насцечка
Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"