У апавяданні «Семнаццаць год» (1932) празаік адкрыта эксперыментаваў, стварыўшы вобраз чалавека, які свядома стараецца «быць далей ад усяго і бліжэй да самога сябе: сам сабе чалавек не вораг». Вайна, голад, хваробы, смерць — вось ад якога «жалезнага шэрагу няшчасцяў» мяркуе ўратавацца Пятро Тадаровіч, галоўны герой апавядання. Яму спачатку шанцуе: выратаваны ім палкоўнік выклапатаў белы білет і даў зямлі. «Назаўсёды, значыцца, Пятро Тадаровіч выйшаў з шэрагу шэрых людзей на вайне, нават і так ён як бы выйшаў з усялякіх людскіх шэрагаў». Аднак уцячы ад вайны, ад свайго трагічнага лёсу не ўдаецца. Гісторыя гоніцца за героем следам, знішчае яго дабрабыт, разбурае гаспадарку, руйнуе сям'ю. Тадаровіч упарта змагаецца з бядою ў адзіночку: «Ён не мог знайсці ні пачаткаў, ні канцоў, ні прычын — нічому: ні вайне, ні смерці, ні голаду. Як муха ў вадзе. Ён нічога не разумеў на свеце». Адбываецца рэвалюцыя, і Тадаровіч, як біблейскі Іоў, пачынае наладжваць гаспадарку, заводзіць новую сям'ю, спрабуе жыць, як і раней: «увесь свет па сабе, і ён па сабе» . Аднак гісторыя зноў урываецца ў жыццё героя: пачынаецца новая вайна! У эпілогу — іншы Тадаровіч, удзельнік палітычнай дэманстрацыі, актыўны дзеяч, які спрабуе разам з іншымі ўплываць на гістарычны працэс.
Похожие статьи:
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Насцечка
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана
Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне