Ой, у полі дымна да курна,
За туманам свету не відна!
Цёмная ночка наступае.
Едзе казак ды ўздыхае,
Сон галоўку размарае,
Конь к травіцы прыпадае.
– Пушчу каня на даліну,
Сам прылягу па часіну.
Ой, шчаслівая гадзіначка,
Прыйшла к яму дзяўчыначка!
Ой, вырвала травічаньку
I выцяла па лічаньку:
– Уставай, казача, годзе спаць!
Сюдэма ідуць туркі ваяваць.
Каня возьмуць – другі будзе,
Цябе заб'юць – мне жаль будзе.
– Мусіць, дзеўча, мя кахаеш,
Што ад смерці выбаўляеш?
– Каб я цябе не любіла,
То я б цябе не будзіла,
Я ця, казак, верна кахаю,
З табою з тугі ўміраю!
– Гэй, ты, дзеўча маладзенькая,
Маладзенькая ды дурненькая!
Будзеш хадзіці дый блудзіці,
Будзеш за радзінай тужыці,
Будзеш хадзіці дый наракаці,
Сваю долю дый праклінаці.
– Я за табою на край-свет пайду,
Толькі вазьмі мяне маладу!
Похожие статьи:
Карусь Каганец → Карусь Каганец - Парада
Карусь Каганец → Карусь Каганец - Модны шляхцюк
Биографии → Карусь Каганец
Карусь Каганец → Карусь Каганец - Скрыпач і ваўкі
Карусь Каганец → Карусь Каганец - Прылукі