Вітаю росны твой мурог,
I твой блакіт сцюдзёна-ціхі,
I свежы перашэпт вятроў
Пад трапяткім крылом бусліхі.
Я сам нібыта на крыле
Лячу ў куток пушчанскі
светлы.
Няма чысцей,
няма святлей,
Чым ён, мой самы запаветны.
Цякуць праз дні і праз гады,
Цякуць праз нашы сэрцы рэкі.
I ўсё –
ад поля да грады –
Лагодзіць позірк чалавеку.
Похожие статьи:
Пераказы → Званы Хатыні
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Тураў
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Камень ля вёскі Камень
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Ганчары