Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Камень ля вёскі Камень

Гэта не камень,

 а чаравік.

А хто забыў яго?

 Сам ледавік.

Гэта ж ён пеша

 тупаў здалёк,

Сляды-каменні

 здалёк

 валок.

I раптам ён чуе

 спеў салаўя.

Пусціўся у скокі:

 – Ух, я!..

Ён так чаравікам сваім

 грымеў,

Аж прарок Ілья

 ў калясніцы нямеў.

Там, дзе скакаў ён,

 прыблуднік той,

Засталіся крушні

 ляжаць гарой.

Стаміўся нарэшце:

 – Ох ды ох!..

I ўслед ляцела:

– Каб ты каменем лёг!

Ён пачуў тыя словы.

 I не лёг, а прысеў

На пушчанскай

 вузенькай паласе.

Расшчапіў на шыі

 каменны аплік,

Зняў каменнай рукою

 валун-чаравік.

I забыў пра яго,

 не вяртаўся назад –

Было цяжару

 і так зашмат.

Ішоў заваёўнік

 дарогаю той,

Спыніў чаравік яго:

– Ты хто?

Спыніўся прыблуда,

потым прысеў

На пушчанскай

 вузенькай паласе.

...Знік ледавік,

 заваёўнік знік.

Засталіся сляды

 і яшчэ – чаравік.

 

Похожие статьи:

ПераказыСучасная навука

ПераказыАб чым маўчаць камяні

ПераказыМузей валуноў

ПераказыЖывыя камяні

ПераказыСледавікі