Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Духмянае дзіва

   Адкуль прыйшоў на ваш стол хлеб? Ці задумваліся вы калі-небудзь над гэтым?
   Перш чым трапіць на стол, хлеб павінен зрабіць вялікі і няпросты шлях. А пачынаўся ён са звычайных зярнят, якія ляжалі ў засеках свірна. Ды не проста ляжалі, а прасіліся ў поле. І поле пачула іх просьбу,але не гатова было прыняць зярняты.
   Ведаў пра гэта чалавек. Прывёз ён на поле ўгнаенне, каб змагло яно пасля перадаць сваю сілу зерню.
   Потым да трактара прычапіў вострыя плугі і рушыў у поле.
   Калі палетак быў узараны, трактарыст памяняў плугі на сеялку. Роўнымі радкамі клалася ў пульхную глебу насенне. Ласкава свяціла восеньскае сонца, прайшлі спорныя дажджы. І роўнымі зялёнымі радкамі ўзышла аксамітная рунь.
   Але прыспелі халады, падзьмулі вятры. Восень перадала свае ўладанні зіме. Увесь зарунелы палетак апынуўся пад тоўстаю снежнаю коўдрай. Пад ёю ціха,цёпла, і заснула поле. Прачнулася, калі ласкава прыгрэла веснавое сонейка. Рунь дружна пайшла ў рост, пачала выганяць сцяблінкі. Выплылі і даўгаватыя вусаценькія каласкі.
   Канчалася лета, надыходзіў жнівень. Жыта тым часам даспела, стала васкова-жоўтым. Дружна рушылі ў поле камбайны. Камбайнеры ў такі час працуюць і днём, і ноччу. Адразу з поля адвезлі збожжа на элеватар, а потым – на млын. Там яго змалолі і муку адправілі ў пякарню. Сучасныя машыны замясілі цеста, паклалі ў спецыяльныя формы і адправілі ў печ.
   А з печы канвеер вынес гарачыя і духмяныя боханы.
   Спецыяльныя машыны адвезлі іх у магазін.
   Вось бачыце, каб спячы хлеб, дастаткова адных сутак. А вырасціць яго – патрэбна вялікая і цяжкая праца хлебароба.

Похожие статьи:

Янка БрыльЯнка Брыль - Сірочы хлеб

Пераказы, дыктантыВытаптаны хлеб

Пераказы, дыктантыХлеб

Пераказы, дыктантыХлеб

Пераказы, дыктантыХлеб для партызанаў