Сыночку маленькі, ты руку мне дай,
Цябе павяду я ў нязведаны край,
Мы пойдзем вузенькай мяжою ўдваіх,
Так мякка, што крокаў не ўчуем сваіх,
Так мякка, прыгожа, пахуча... аж рай!
Сыночку маленькі, ты руку мне дай...
Глянь, жыта красуе на ўзгорку крутым,
Русалкі-дзяўчаткі хаваюцца ў ім.
А зайчык, прысеўшы ля самай мяжы,
На жабку міргае: «Дзе я, не кажы».
На лузе зялёным сам бусел стаіць,
А кнігаўка ўецца і просіць: піць-піць!
Шнур гусак на сонцы бліснуў, закрычаў,
Спусціўся і ў лозах-чаротах прапаў.
Па чыстай, празрыстай азёрнай вадзе
Лілея свае карагоды вядзе...
Камарыкі роем лявоніху скачуць...
Ля берага вербы хістаюцца, плачуць...
Чаго яны плачуць? Ты сэрцам згадай...
Сыночку маленькі, ты руку мне дай...
Похожие статьи:
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Будучыня
Пераказы, дыктанты → Мой край
Пераказы, дыктанты → Святло Радзімы
Пераказы, дыктанты → Свой край
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!