Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зоська Верас - Чараўніца

   З далёкай Поўначы, з краю вечнага снегу і лёду, парай белых касматых мядзведзяў, спавітая ў белыя пуховыя тканіны, прыехала да нас Чараўніца. Зачаравала воды нашай мілай Зямелькі, і зрабіліся яны камянямі празрыстымі. Зачаравала лясы нашы, і заснулі яны сном глыбокім. Патрэсла шырокімі рукавамі сваёй пуховай вопраткі, і пакрыліся палі нашы снежнай беллю. І лёг наш край пад нагамі Чараўніцы белы... ціхі... задуманы. Рада яна са свае моцы, усміхнулася смехам ясным, хоць халодным, і ад гэтага ўсмеху заіскрылася ўсё кругом цэлым морам брыльянтаў шматкалёрных. І стаіць сярод гэтага мора белі і бляску магутная, грозная, хоць прыгожая, ды бязлітасная. Госця наша штогодняя з далёкай Поўначы – Чараўніца-Зіма.

 

Похожие статьи:

ПераказыЗімой у лесе

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма