Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Змітрок Бядуля - Калыханка

Кукарэку, певунок!
Пашый Янку кажушок,
Шапачку бабровую,
Боцікі казловыя.

– Я пашыю, я зраблю,
Бо я хлопчыка люблю.

Мяў-мяў, рабенькі каток!
Схадзі, коцік, на таржок,
Купіш абараначкаў,
Будзе есці Яначка.

І пайшоў ён, і купіў,
І малога накарміў.

Му-му, трацячок-бычок!
Ты да пчол схадзі ў садок.
Ад пчалінай мамачкі
Нясі мёду Яначку.

І пайшоў у сад бычок,
І мядку прынёс збанок.

Го-го, жвавы гусачок!
Зрабі Янку ветрачок
З тваіх пер’яў точаных,
Сонцам пазалочаных.

І зрабіў сваяк-гусак
З пер’яў хлопчыку вятрак.

Піск-піск, мышка-мышанё!
Збегай зараз на гумно,
Зрабі Янку граечку,
З стружак балалаечку.

– Балалаек зраблю пяць,
Будзе Яначка іграць.

Ты, сыночку мой, засні.
А-ля-лю-лі, а-лю-лі.
Пад тваёй калыскаю
Котка дрэмле з мышкаю.

Спяць браток і певунок,
Спіць і жвавы гусачок.

Вось ідзе ён, вось і ён –
У кашульцы белай сон.
Казкі-байкі баюцца,
Вочанькі зліпаюцца.

Не шуміце... ну, ну, ну!
Хлопчык Яначка заснуў...

 

Похожие статьи:

ПераказыКалыханка

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Чарнобыльская калыханка

ККалыханка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Калыханка

Ніна МацяшНіна Мацяш - Калыханка маме