Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Еўдакія Лось - Уцякач
Жэня ў жмені
з агарода
ў дом прынесла
быстрахода.
Быстраход
надзвычай колкі,
не звярок – адны іголкі!
Жэня –
ў сенцы,
да збанка:
трэба ж госцю малака!
А калі вярнулася,
проста-ткі жахнулася:
дзе падзеўся быстраход?
Шуснуў ён у агарод!