Тады, сястрычка, успамяні
Усіх, хто з бою не вярнуўся,
Каб намі высненыя дні
Зноў паплылі над Беларуссю.
В. Таўлай
Я да цябе прыйшла здалёк...
Ты рады, брат мой? Я таксама.
Сюды, ў далёкі гарадок,
Нясу вітанне я ад мамы.
Матулю родную прабач:
Старая ўжо, самой не проста
Пад колаў стук, пад свой жа плач
Адлічваць шляху сотні вёрстаў.
Ты ў бронзе той жа, што ў жыцці:
Высокі, зграбны, твар прыгожы...
Як да цябе, аднак, зайсці? –
Твой двор абнесен агарожай...
Не на стале – на кургане
Кусты буйных духмяных кветак...
Хто пасадзіў іх? Піянер,
Дзяўчына, бабка ці падлетак?
Я слёзы выцерла, зірні:
Табою, брат мой, ганаруся,
Бо намі высненыя дні
Плывуць, звіняць над Беларуссю!
1956
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Уцякач
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Маці
Еўдакія Лось → Жыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Казка пра ласку