Завіс на тоненькай галінцы
Сухі, пажоўклы, нежывы...
А ўжо не спіцца ручаінцы
Пад небам цёплым, паравым.
А ўжо, на радасць вербалозу,
Вясенні дожджык зашаптаў...
І льюцца кроплі, быццам слёзы,
Па твары зморшчаным ліста.
А для галінкі дожджык чулы –
Чаканай свежасці прыліў:
Карыцу бляскам пацягнула,
Пупышкі лопацца пайшлі.
Сама, як ранне, маладая,
Адзеўшы новыя лісты,
Яна, відаць, не прыгадае,
Што з ёй гібеў у сцюжу ты.
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Маці
Еўдакія Лось → Жыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Казка пра ласку
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Уцякач