Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Еўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык
Зайчык бегаў па сцяне,
выхваляўся:
– Слаўна мне!
Я з люстэрка
бягу,
жыць без сонца
магу!
Сонца села за акном,
пацямнеў утульны дом.
Дзе ж падзеўся зайчык,
дзе?
Не відаць яго нідзе,
хоць люстэрка,
як і днём,
на сцяне
над дываном!