Сёстрам
Вербы, абпаленыя перуном,
Вокал старога сяла – стаўкі...
Зляпілі гняздзечка над школьным акном
Дзве белагрудыя ластаўкі:
Віць-віць-віць...
Крылцы пачысцяць да ўсходу яны,
Неба нап’юцца світальнага,
I да змяркання цвірчыць ля сцяны
Песенька іх прывітальная:
Віць-віць-віць!
Перад кастрычнікам золкім, глухім
Птушак пацягне ў вырай.
Гняздо ж застанецца... I ўспомніцца ім
Радзіма з песенькай шчырай:
Віць-віць-віць,
Жыць-жыць-жынь!
1961
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Жыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Уцякач
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Казка пра ласку
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Маці