Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Еўдакія Лось - Галасы поля
Звініць мяцёлкамі авёс:
– Я добры ў полі ўзрос,
мой добры лёс!
– А пакланіся мне, ячменю,
то атрымаеш крупак жменю...
І шэпча жыта самавіта:
– Людзей кармлю я хлебам сыта!