Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Данута Бічэль-Загнетава - Крычаў

I садралі скуру са звяроў,
нацягнулі на маіх сяброў.
У дзяцей і матак на вачах
ганчакі загрызлі Карпача.

Ставілі крыжы на раздарожжы.
Хто канаў, – таго тапілі ў Сожы.
На рацэ затор крывавых крыг.
Сож разліўся ад сяброў маіх.

Beшал і за рэбры на крукі.
Заганялі, змочаныя ў серцы,
пад пазногці чорныя пруткі
і падпальвалі – мы грэлі сэрцы
змучанай няпраўдаю зямлі.
Нас знішчалі.
Знішчыць не змаглі.

«Пакараў» парод мяне па-свойску –
растварыцца ў ім, а я не з воску.

I бабулі ўнукаў так вучылі:
– Як цябе спытаюць: бачыў, можа?
Ты адказвай: дзед і я – Вашчылы.
Тут Вашчыл, як рыбы ў тонях Сожа.

I дагэтуль мне не здрадзіў Крычаў.
– Ва-сі-лёк! Ва-шчыл-ка! – маці кліча.



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст.    літ., 1987. – 398 с.

 

Похожие статьи:

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Роднае слова

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Фальклор

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Бяроза

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Цётка

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Не называй мяне жаданай...