Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Падставіў дуб свой карак на злосны буралом ды ловіць вырай хмарак маланкавым брылём. Дуб на раўнюткай далечы, цыгарку з громам смалячы, нагробшы хмар ахапку, купае ў хмарах шапку. Дубы ў дрымучым гушчары ў суках раструшчваюць вятры, трымаюць навальніц напор, сабой закрыўшы цёмны бор. Прад бураю маўчаць дубы, хмар выпускаючы клубы.
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Роднае слова
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Бяроза
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Цётка
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Не называй мяне жаданай...
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Фальклор