Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Георгій Марчук - Чужое багацце. ГДЗ

Чытаць казку Геогія Марчука "Чужое багацце"

 

Адказы на пытанні:

   Ганначка атрымала ад матулі наступны запавет: «хутара не кідаць, на зямлі лён вырошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць». Сэнс запавету маці вельмі глыбокі. Жыта – найважнейшая збожжавая культура беларусаў, яно раўназначна багаццю, раю, таксама ў народнай свядомасці замацавалася сувязь канапель з валасамі, бо лён і каноплі ўвасаблялі ў расліннай сімволіцы касу (валасы) і тым самым саму дзяўчыну. Лічыцца, што нячыстая сіла не можа набліжацца да тых хат, дзе растуць дадзеныя расліны. Такім чынам, яны выступаюць як ахоўнікі.

   Ганначцы выпала шмат выпрабаванняў. Пачварнік, Русалка, пан Майданскі, Кадук – рабілі ўсё для таго, каб завалодаць калодзежам і заманіць у палон Кадука прыгажуню. Яны насылалі засуху, чорную жабу, якая атруціла калодзеж і асляпіла Ганначку, яна сумавала і чакала Іванку, які страціў памяць на вайне і ніяк не мог знайсці дарогі да яе. Дзяўчына трымалася запавету маці, адмаўляла нячыстай сіле, а ў самы цяжкі для яе момант ёй дапамог каханы Іванка, які перахітрыў нячысцікаў і здолеў ачысціць калодзеж ад жабы і вырасціць жыта, каноплі, лён – ахоўнікаў іх зямлі. Іванка і Ганначка былі разам, бо кахалі адзін аднаго і падтрымлівалі ў бядзе і горы.

   Ганначка, Іванка і Бусел – станоўчыя героі казкі, сімвалы дабрыні, вернасці, сяброўства, гаспадарлівасці, веры ў божыя сілы і справядлівасць. Яны – гэта сілы дабра і свету на зямлі. Разам яны адолелі нячысцікаў і прагналі іх са сваёй зямлі.

   Адмоўныя персанажы казкі – пан Майданскі, Пачварнік, Русалка, Кадук і іх прыспешнікі. Пан Майданскі – прыслужнік Кадука, насіў чырвоны плашч, чорны капялюш і боты на высокіх абцасах. Хітры, нядобры, хцівы, прыслужнік чорта і сатаны. Кадук – галоўны балотны чорт, Люцыпаравы сын, наганяў на ўсіх страх і жудасць, меў чырвоныя вочы, казліныя ногі, бараду.

   Пачварнік – аданавухі, прыспешнік Майданскага і Кадука, вартаўнік смалярні. Сквапны, баязлівы, паганы, нядобры. Русалка – касавокая, марыла трапіць на баль Кадука, прывабіць яго і стаць жонкай яму. Дзеля сваёй мэты гатова была на ўсё. Прыслужвала Кадуку. Здрадлівая, недалёкая, злыдня, разлучала каханых, распачынала войны, падбухторвала на спрэчкі і лаянкі.

Похожие статьи:

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Чаму дрэвы не спяваюць

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Дзік

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Як Агапка мальвы ўратавала

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Папугай Пятруша

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Добрае сэрца