Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Генадзь Бураўкін - Там, дзе сонца ранняе...

Там,
Дзе сонца ранняе
Над лугамі коціцца,
Дзе вярба пахілая
Ля ракі маркоціцца,
Дзе рамонкі белыя
Пад нагамі сцелюцца,
Дзе яліны стромкія
Проста ў неба цэляцца,
Дзе над студняй нізкаю
Журавель
Укленчаны,
Дзе лясныя прыцемкі
Светлячкамі ўквечаны,
Дзе цвыркун за печкаю
Аж да рання цікае,
Дзе лагода вечная,
Як малітва ціхая —
Там
Пара дзіцячая
У закутку месціцца
Згубленаю цацкаю,
Водбліскамі месяца,
Крыўдаю дзяцінаю,
Казкаю забытаю...
Памяць
Павуцінаю
Там мой след абблытвае...
 

Похожие статьи:

ПераказыУспаміны дзяцінства

ПераказыСцяжыны дзяцінства

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Развітанне

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Матылі

ПераказыУспаміны дзяцінства