Не ўгонішся ніяк за часам
Ні цягніком,
Ні на кані.
Зноў разбрыліся самапасам
Табе адведзеныя дні.
За ўсім адразу не паспееш,
Жыццё, як воблачка, сплыве.
I валасоў, брат, не пасееш
На аблыселай галаве.
I шчасця хітрую жар-птушку
Не зловіш за агністы хвост,
Як ні прыладжвай ёй кармушку,
Як ні бяжы за ёй наўпрост...
Усё будзённей і звычайней,
Усё прасцей і весялей.
Не варта кідацца ў адчаі,
Калі ты сёння не ў сядле.
Жыві сваёй галоўнай працай.
Трымайся даўніх добрых вех...
А што за часам нам не ўгнацца,
Дык гэта ўжо такі наш век...
1969
Похожие статьи:
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Шпак спявае
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Калыханка
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Малітва
Биографии → Генадзь Бураўкін