Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Генадзь Бураўкін - Калыханка

Доўгі дзень, цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе, казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.

Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай…

 

Похожие статьи:

ККалыханка

ПераказыКалыханка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Калыханка

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Чарнобыльская калыханка

Ніна МацяшНіна Мацяш - Калыханка маме