Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах.
Плоткі, ляшчы і многія іншыя ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр. Яны ахутаны сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду.
А шчупак і зімой плавае пад лёдам, палюе на іншых рыб, але не так спрытна і жвава, як улетку.
Акуні ў пошуках здабычы і свежага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках.
Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімою лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку студзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.
Кожны від рыб зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюцца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў другім. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне вадаёма.
Похожие статьи:
Пераказы → Стронга
Пераказы → Незвычайная рыба
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна
Пераказы → Жыццё ў вадаёме
Пераказы → Важкі промысел