П’еса-казка для тэатра лялек «Дзед і жораў». Пісьменнік выкарыстаў казачныя сюжэты пра дасціпнасць мужыка і яго прыродны розум. Аўтар закрануў вельмі важныя грамадскія праблемы: разуменне дабра і справядлівасці.
Дзед і баба спрадвечныя працаўнікі, пасеялі гарох і чакаюць добрага ўраджаю. Але нехта з’ядае і вытоптвае агарод, дзед ідзе пільнаваць і ловіць жорава. Жораў дорыць дзеду чароўную торбу, каб ён усё жыццё разам з бабаю не бедаваў. Таямніцу выведвае войт, дакладвае пану, дзед пазбаўляецца сродкаў існавання. Жораў яшчэ раз выратоўвае дзеда, дорыць яму рог, з якога ўсяго многа. Дзед з дапамогай рога вяртае сваю чароўную торбу. Праўда перамагае пан, войт і поп пакараныя малайцамі з рога. Дзед з бабай частуюць усіх сялян, спраўджваючы адвечнае імкненне чалавека да сацыяльнай справядлівасці.
Похожие статьи:
Пераказы → Вяртанне з выраю
Пераказы → Жураўліная школа
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Казкі дзеда Васіля
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Жураў і лісіца
Пераказы → Ранішні канцэрт