Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта
Пінская шляхта — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанаберыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанаберыстасці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.
У сваёй п'есе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы.
Дзеянне адбываецца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Марыся кахае Грышку, сына Івана Ліпскага, яны хочуць прасіць бацькоў ладзіць вяселле. Яе бацька Ціхон Пратасавіцкі супраць, бо яна "дзіця горкае". А Харытон Куторга змог бацькоў "адурманіць" – вызваўся на судзе сведчыць, што біў Ліпскі, а Пратасавіцкі абараняўся. А за гэта яму – Марысю. (Іван Цюхай-Ліпскі падаў у суд, што Пратасавіцкі яго "адлупсаваў"; а Ліпскі назваў Пратасавіцкага "мужыком"). Марыся кажа Куторгу, што яму "трэба перастаць думаць пра дзяўчат, а маліцца Богу, каб даў спасенне". І нашто ёй стары. А Куторга – што яе бацька дараваў руку за сведчанне на судзе.
На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным і падслухваюць размову Марысі з Куторгай. Усім назначаны штрафы і па 15-25 лоз на голай зямлі, хто біўся, хто не біўся, і хто відзеў і не разняў. Кручкоў за хабар (прынеслі Грышка і Ціхон) адмяняе дэкрэт і гаворыць каб памірылісь і пажанілі дзяцей. Усе згодны і п'юць за маладых – Грышку і Марысю.
Напіўшысь, Кручкоў кажа Цімоху Альпенскаму, што Базыль Статкевіч казаў пра яго, што ён не шляхціч. А Статкевічу Кручкоў сказаў, што Альпенскі назваў яго мужыком. Уваходзіць Ліпскі і кажа Кручкову што шляхта напілася і пачала біцца, трэба разняць. Кручкоў: "Няхай у суд падаюць, тагды прыеду..." Выходзяць з Пісулькіным. Усе (хто не б'ецца) крычаць: "Віват, найяснейшая карона!". Канец.
Похожие статьи:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Мастацкія асаблівасці п’есы «Пінская шляхта»
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Пінская шляхта (скарочана, па з’явах)
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта
Сачыненні → Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"