Вітайце халодныя Прыпяці хвалі,
Іх шум, не змаўкаючы, коніцца далей.
Бяжыць да Дняпра, у абдымкі каханка,
Пакорна сяброўка — яго паланянка.
Адвечна каханне іх рушыць, яднае,
Хоць Прыпяць у хвалях дняпроўскіх канае.
Яна, праплываючы шлях свой далёкі,
Свядома да смерці прыспешвае крокі.
Вось так і ў дчяўчыны бракуе стрымання,
Як сэрца ў юнацтве агорне каханне.
Няшчадна яе так віруе і круціць
А шчасце дчявочае ўсе ж не засмуцішь.
Гарыць нястрыманае любасці прага,
А да забойцы — салодкая ўвага.
I дух яе мкнецца па шляху жыццевым.
Усмешка на вуснах, пяшчотныя слоны.
Хвіліна кахання, ясноты і згоды
Куды даражэй нам за нудныя годы.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Палесся абрус аксамітны
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Журботны працяг песні
Міхась Чарот → Міхась Чарот - Прыпяць
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Прыпяць
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Прыціхне ў прыцемках Прыпяць...