Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

   У рамане Віктара Казько "Хроніка дзетдомаўскага саду" (1987) знітоўваюцца розныя часы і эпохі, чалавек паўстае ў сваёй адвечнай повязі з гісторыяй, прыродай, сусветам. Вобраз Саду — ключавы ў рамане, ён нясе падкрэслена сімвалічны і філасофскі змест. Кожны з герояў твора звязаны з садам, адносінамі да яго пісьменнік правярае сваіх герояў на духоўную сталасць, чалавечую і маральную годнасць. Трахім Трубецкі, садзячы сад, верыць, што гэтым сцвярджае сябе ў часе: "Чалавек жыве, пакуль пра яго не забыліся, яму можа здрадзіць сябра, яго можа забыць жонка, могуць вырачыся яго дзеці, але зерне, якое ён кінуў у зямлю, калі-небудзь ды ўсё роўна ўзыдзе, прарасце... Пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках... Людзі яго не забудуцца, сад будзе расці". У гады вайны сад знішчаюць фашысты, але яго адраджае дырэктар дзіцячага дома Мар'ян Знавед са сваімі выхаванцамі. Мар'ян — чалавек, які жыве ў шчырай, адухоўленай повязі са светам, крэўна знітаваны з усім жывым на зямлі. Ён па-бацькоўску выхоўвае і апякуе дзяцей, уступаецца за навакольную прыгажосць, непарушнасць адвечных асноў прыроды і роднай зямлі. На такіх людзях, як красамоўна даводзіць пісьменнік, трымаецца чалавечы дом, сусвет, бо яны робяць жыццё больш мудрым і гарманічным. Сад Збліжае людзей духоўна, нараджае веру ў бўдучыню. Клопаты пра яго прымушаюць жыць нялёгкім пошукам ісціны, пакутамі сумлення і памяці.

   Аднак у дзетдомаўскага саду з'явіўся новы вораг. Гэта — Сідар Місцюк, які ў сваёй карыслівасці не чуе душы і сэрца. Таму Сідар, не зважаючы ні на што, ссякае сад і будуе там сабе' хату. Вялікую сэнсава-сімвалічную нагрузку нясе вобраз зубра Сноўдалы. Прыход ляснога волата ў сад невыпадковы. Сваім з'яўленнем ён нібы пракладае сцяжынку даверу ў адносінах паміж чалавекам і прыродай, нясе ў свет людзей першародны адухоўлены пачатак. Казка-прытча пра Сноўдалу — гэта вяртанне да першавытокаў чалавечай духоўнасці.

Похожие статьи:

Віктар КазькоВіктар Казько - Суд у Слабадзе

Віктар КазькоВіктар Казько - Выратуй і памілуй нас, чорны бусел

Віктар КазькоВіктар Казько - Да сустрэчы...

БиографииВіктар Казько

Віктар КазькоВіктар Казько - Неруш