Сонцу брат я і паплечнік, –
Летам хваліцца сланечнік. –
На яго падобны з твару:
Круглы, рыжы ад загару.
Хоць расту на градцы з краю, –
Я суседзяў саграваю.
Вось і жнівень на зыходзе,
Мокра, сыра ў агародзе.
Непагадзь вятры прыносяць,
І хвалька расліны просяць:
– Мы замерзлі ранкам гэтым,
– Ты сагрэй нас, як і летам.
Ды ад сораму, канечне,
Голаў апусціў сланечнік.
Похожие статьи:
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Сланечнікі
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Лясная трывога
Пераказы, дыктанты → Сланечнікі
Пераказы, дыктанты → Кветка сонца
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Каламутная вада