Слава чысценька памыўся,
Ажно тварык засвяціўся.
На падворак выбег з хаты,
Пасмяяўся з сына тата:
– Вунь сарока недалёка,
Украдзе цябе сарока,
Бо такую звычку мае:
Што блішчыць, усё хапае.
Напужаўся птушкі Слава –
Паляжаў на сонцы ў травах,
Пад сасонкай на грудочку
Пагуляў ён у пясочку,
У канаве папляскаўся
І здаволены застаўся:
Бруд на носе, бруд на шчоках
Не ўкрадзе цяпер сарока!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сарока-белабока
Пераказы, дыктанты → Сарока-нянька
Ян Баршчэўскі → Белая Сарока
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Сарочына цырульня
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Лясная трывога