Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віктар Гардзей - Пралескі

На выспы і на ўзлескі,
На сонечны прыгрэў
Разбегліся пралескі
З-пад азалелых дрэў.

Набраклі сокам клёны.
Пах кружыць галаву.
Спусціўся дождж зялёны
На лес і на траву.

Птушыны грай святлістым ранкам
Усё смялей, усё гучней.
Пяе на яблыні заранка,
На вішні свішча салавей.

Паслухаўшы іх спеў натхнёны,
Гарбуз і той на нізкі плот
Павесіў цвету мікрафоны
I штось мурлыча, быццам кот.

Похожие статьи:

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Каламутная вада

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Лясная трывога

ПераказыПралеска

ПераказыПралескі

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вясна