Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Віктар Гардзей - Гэты слаўны будаўнік
Ля рачулак, ля азёр
Будаўнік жыве – бабёр!
Без сякеры, без пілы
Ён спілуе дрэў ствалы.
Зладзіць хатку на вадзе
І плаціну узвядзе
Гэты добры працаўнік,
Гэты слаўны будаўнік!