Схіляецца ніва да самай зямлі,
У кветках паснулі ад спёкі чмялі,
На лапах замшэлых калышацца бор,
І пахам дурманіць духмяны чабор.
Як добра стаміцца ад цяжкіх дарог,
Схіліцца ў знямозе пад елку на мох
І слухаць так прагна, і соладка сніць,
Як срэбны жаўрук над палямі звініць.
Хвалюецца жыта у спелай красе,
Чмель з вусаў пылок асцярожна трасе...
Зямля залатая з цяжарам палёў
І з пошумам рэчак і цёмных бароў,
Паслухай маленькага сэрца любоў!
Похожие статьи:
Пераказы → Чалавек і прырода
Пераказы → Зімовы начлег
Пераказы → Беражыце прыроду
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Пераказы → Крыштальны звон бяроз