Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вера Вярба - Дожджык

Дожджык мые, палівае,
Дожджык песеньку спявае:
"Хто не любіць летні дождж,
Той не ходзіць басанож!"
Мы з бабуляй вельмі рады:
Цёплы дождж напоіць грады,
Кожны кусцік, і лясок,
І жытнёвы каласок.
Трэба ўсім дажджу напіцца,
Каб цвісці і каласіцца.
Дожджык, дожджык, палівай – 
Будзе ўвосень ураджай!
Адышла за вёску хмарка,
Сонца выбліснула ярка,
Вольна дыхаюць палі...
Колькі шчасця на зямлі!

 

Похожие статьи:

Ніна МацяшНіна мацяш - Дажджынка

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дождж

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы

Пераказы, дыктантыЦана дажджавой кроплі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сонечны дождж