Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.
Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя...
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.
Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.
Похожие статьи:
Вера Вярба → Вера Вярба - Дарагія бясконца мясціны...
Вера Вярба → Вера Вярба - Мой край
Вера Вярба → Вера Вярба - Бабуліны казкі
Вера Вярба → Вера Вярба - Матуліны рукі
Вера Вярба → Вера Вярба - Пралеска